×

我們使用cookies幫助改善LingQ。通過流覽本網站,表示你同意我們的 cookie 政策.

image

Палескія рабінзоны, XI

XI

Барсукі падвялі. - Не святыя гаршкі лепяць (а спрактыкаваныя). - Новыя сродкі жыцця.

На другі дзень, як толькі прачнуліся, зараз жа сунуліся ў хлеў паглядзець сваю жывёлу. Глянуў Віктар праз шчыліну - і нічога не ўбачыў.

- Нешта не відаць, - прамармытаў ён.

Рассунуў галлё болей, зазірнуў ва ўсе куты - няма нікога! Глянуў Мірон - таксама нікога не ўбачыў.

Паглядзелі адзін на аднаго - і рукамі развялі.

- Куды ж яны падзеліся? Хлеўчык жа цэлы!

Агледзелі навокал усю будову і заўважылі каля зямлі досыць вялікую дзіру.

- Гэта ж барсукі зрабілі! - крыкнуў Мірон. - А за імі і цецерукі паўцякалі. Як мы маглі гэтага не прадугледзець? Нават і ты, спец па заалогіі, не прадбачыў.

Віктар стаяў, апусціўшы галаву, і сапраўды адчуваў сябе вінаватым.

- І то праўда, - прамовіў ён. - Калі яны рыюць сабе норы, значыцца, маглі і нават павінны былі і тут прарыць. Але ў такой справе ніякіх спецыяльных ведаў не трэба: ты сам мог гэта добра ведаць, але вось не падумаў.

- Я ж казаў, што не трэба было важдацца з імі, - злосна адказаў Мірон. - Ніякай карысці ад іх няма. Трымаць іх для пацехі ў нашым становішчы зусім лішняе. А цяперака праз іх цецерукі ўцяклі. Вось табе і жывёлагадоўля!

- А ўсё ж пра гэта ты і сам не думаў, - апраўдваўся Віктар. - Каб сказаў, зусім іншая была б справа. Няма чаго вінаваціць другога. Сам дапамагаў. Другі раз будзем разумнейшымі.

- Чакай цяпер другога разу!

Паахкалі, павохкалі, але дапамагчы справе нічым не маглі. А паколькі ў «сажалцы» хапала рыбы, то вялікай бяды пакуль што не было. Праз некалькі хвілін нават пачалі жартаваць.

- У другі раз для кожнай пароды жывёлы будзем рабіць асобныя, спецыяльныя, прыстасаваныя памяшканні, - суцяшаў Віктар. - А пакуль што давай ляпіць гаршчок.

- А ты ведаеш, як ляпіць? - запытаўся Мірон з трывогай.

- Хто з нас калісьці не ляпіў? - бесклапотна адказаў Віктар. - Нездарма кажуць: не святыя гаршкі лепяць.

- Тут не ляпіць, а круціць трэба, - пахмура адказаў Мірон.

- Давай круціць - усё роўна. Ты, мусіць, добра ведаеш гэтую справу?

- Чаму ж так я? - здзівіўся Мірон.

- Ды ты ж сам надоечы апяваў гліну, паэму дэкламаваў.

Мірон паскроб патыліцу.

- Паэма паэмай, - прамовіў ён, - а як робяцца гаршкі, я не бачыў. Неяк не траплялася. Справа лічыцца такой простай, што, я думаў, не варта спецыяльна наглядаць, вывучаць яе. Можа, ты часам бачыў?

- І я не бачыў! - з камічнай мінай адказаў Віктар. - Таксама не цікавіўся гэтай прымітыўнай прамысловасцю. Усе дзікуны ўмеюць гэта рабіць. Я нават недзе чытаў, што егіпцяне чатыры тысячы гадоў назад выдумалі нейкую прыладу для гэтай вытворчасці. Але, я думаю, зляпіць абы-які гаршчок можна і без усякай прылады.

- Паспрабуем, - панура адказаў Мірон.

Як ён цяпер шкадаваў, што не пацікавіўся гэтай справай! Яму таксама даводзілася чытаць, ён меў нават некаторыя тэарэтычныя веды, але як узяцца за справу - не ведаў.

Намачылі, размясілі гліну. Пусцілі ў ход і сваю чарапаху для вады. І пачалі ляпіць, як гэта робяць маленькія дзеці. Маленькія, нязграбныя місачкі сяк-так выходзілі, але ім не гэта трэба было, а гаршчок, прынамсі, хоць на літр. Такую пасудзіну трэба было злепліваць з кавалкаў, а тады ўжо адразу было відаць, што ў злепленых месцах будзе шчарбіна.

Стараліся хлопцы так, што аж пот капаў. Шмат разоў нанава камячылі свае «гаршкі».

- Вось табе і «не святыя гаршкі лепяць»! - злаваў Віктар.

- Выходзіць, наадварот: якраз святым трэба быць у гэтай справе.

- Або дзікуном, - дадаў Мірон.

Нарэшце кожны з іх зляпіў па невялічкаму «гаршку», але, глянуўшы на сваю працу, хлопцы толькі насамі паківалі.

- Яны адразу распаўзаюцца, калі пачнуць сохнуць. А іх яшчэ трэба абпальваць, каб ужываць. Вось табе і прымітыўная вытворчасць! - прамовіў Віктар.

- Не, відаць, не абысціся без ганчарнага кола! - рашуча сказаў Мірон.

- Вось чаго захацеў: колы, машыны!

- Якую-небудзь круцёлку, абавязкова трэба прыдумаць. Тады шчыльней зліпнуцца часткі гліны. Зараз я пашукаю што-небудзь.

Праз некалькі хвілін Мірон прынёс досыць тоўсты круглы кавалак дрэва, абсмаліў, абскроб яго.

- Цяпер, - сказаў ён, - паставім гэтую штуку старчма. Ты будзеш круціць яе, а я зверху палажу камяк гліны. У кожным разе павінна выйсці нешта, не горшае за гэтае чарап'ё. Падышлі бліжэй да вады, прыладзіліся. Было б нішто сабе, але канец хістаўся ад рухаў Віктара. Тады зрабілі вілкі, каб «машына» не хісталася.

Нарэшце, пасля доўгай пакуты, нешта зрабілі. Але гэтае «нешта» вельмі мала нагадвала гаршчок.

- Што ён нязграбны - гэта не бяда, - казаў «майстар» Мірон.

- Але сценкі надта тоўстыя, а гэта нядобра: патрэскаюцца. Давай яшчэ паспрабуем.

У выніку ўсёй працы з'явіліся два сякія-такія гаршкі. З задавальненнем глядзелі хлопцы на свае вырабы, і яны пачалі ім здавацца нават нядрэннымі. Хоць на наш погляд гэтыя рэчы былі б зусім недарэчныя.

Але задавальненне значна зменшылася, калі яны падумалі, што да канца яшчэ вельмі далёка.

- Сушыць іх трэба некалькі дзён, - сказаў Мірон, - бо трэба пачынаць з цёмнага, вільготнага месца. А потым абпальваць некалькі дзён, таксама пачынаючы з лёгкага агню, нават дыму. Ды і то невядома, ці не патрэскаюцца, бо гліна не падрыхтаваная і не апрацаваная як трэба.

- Э-э! - працягнуў Віктар. - У такім разе і не дачакаемся. Мусіць, мы тады ўжо дома будзем. Вада бадай ужо спала.

- Я не буду шкадаваць, калі не дачакаемся. А калі спатрэбяцца, мы самі будзем рады, што зрабілі. Рыбы на сёння хопіць, пойдзем пашукаем да яе яшчэ чаго-небудзь.

Як звычайна, накіраваліся ў лес. Праз некаторы час знайшлі некалькі маладзенькіх грыбоў.

- Бач, якія прыгожыя сыраежкі! - усцешыўся Віктар, сарваў і адразу з'еў корань. - Смачныя, салодкія! - цмокнуў ён. - Нездарма іх завуць сыраежкамі.

А яшчэ праз некалькі крокаў натрапілі хлопцы на лісічкі.

- Цёплае надвор'е, пачынаюць грыбы лезці, - задаволена казаў Мірон. - Будзем мець падмацаванне замест цецерукоў.

Перасеклі лес наўскасяк і выйшлі да таго месца, дзе яны ў першы дзень бачылі клін, што вытыркаўся ў возера. Цяпер з гэтага боку ўжо возера не было.

- Суха ўжо! - крыкнуў Віктар і пабег наперад.

Пабег за ім і Мірон. Але хутка пераканаліся, што да сухога месца яшчэ далёка. Тут была дрыгва, у якую і думаць нельга было совацца.

- А ўсё ж такі цяпер можна ўжо спадзявацца знайсці выхад, - суцяшалі сябе хлопцы. - Заўтра пойдзем шукаць.

Тут Мірон звярнуў увагу на малады аер у балоце.

- А вось і яшчэ страва! - сказаў ён, вырваў расліну, вылушчыў белы канец каля кораня і пачаў есці.

- Праўда! Ведаю. Не раз еў! - крыкнуў Віктар і далучыўся да Мірона.

- Здаецца, і сёе, і тое з'ясі, - разважалі хлопцы, калі ішлі назад, - а ўвесь час адчуваеш голад, усё чагосьці не хапае. Пад вечар пачаўся дождж, вялікі, доўгі. Увесь час прыйшлося сядзець у будцы. Хоць і старанна яна была пабудавана і дагледжана, але ўсё роўна працякала.

- Абавязкова спалю яе, калі будзем адыходзіць дадому! - злаваў Віктар.

Зноў зрабілася нудна і сумна. Зноў нямілым стала ўсё навакол. Адна толькі ўцеха была: заўтра яны канчаткова выберуцца з гэтага дзікага кута, бо вада ўжо спала.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE