×

我們使用cookies幫助改善LingQ。通過流覽本網站,表示你同意我們的 cookie 政策.

image

Хто смяецца апошнім, Акт трэці Карціна першая 2

Туляга. Які б ён ні быў, я прыемнасці ад яго не буду мець.

Чарнавус. Якія ж прычыны вашага адчаю?

Туляга. Прычыны ёсць, Аляксандр Пятровіч! Паверце мне на слова!

Вера. Ведаеце, што я вам сур'ёзна параю, таварыш Туляга? Туляга. Што вы мне сур'ёзнае параіце? Вера. Плюньце вы на ўсе гэтыя страхі і будзьце савецкім чалавекам.

Туляга. Кажаце, плюнуць на страхі?

Вера. Плюньце!

Туляга. А скажыце, вы былі калі-небудзь дзянікінскім палкоўнікам?

Вера. Не, не прыходзілася.

Туляга. Гэта і відаць… (Пайшоў.)

Вера (наўздагон). Мікіта Сымонавіч!

Туляга (спыняецца, не паварочваючыся). Я. Што вы хацелі яшчэ сказаць?

Вера. Я ж не веру, што гэта вы былі з Зіначкай.

Туляга (шпарка паварочваецца). Як гэта вы не верыце? Гэта ўсе бачылі.

Вера. А я ўсё-такі не веру. Не магу паверыць.

Туляга (падыходзіць да яе). I не верце, Вера Міхайлаўна!.. Я заўсёды думаў, што ў вас вельмі чулая і добрая душа. (Расчулены, паціскае руку Веры. ) Дзякую, дзякую!

Вера (здзіўленая). За што ж, Мікіта Сымонавіч?

Туляга. За чыстыя думкі, за чэснасць. (Яшчэ раз паціскае ёй руку і шпарка выходзіць.)

Вера (гледзячы ўслед яму). Дзіўна!

Чарнавус. Гэта гісторыя з Зёлкінай — сапраўды дзіўная гісторыя!

Вера. Вельмі дзіўная. Я думаю, ці не шантаж тут які-небудзь?

Чарнавус. На вачах ва ўсіх. Які тут можа быць шантаж?

Вера. I ўсё-такі тут нейкая загадка. Гэта відаць і з яго слоў. Аднак жа трэба ісці збірацца. Сягоння я еду ў Маскву.

Чарнавус. Такім чынам, вы і на дакладзе Гарлахвацкага не будзеце?

Вера. Можа, паспею вярнуцца.

Чарнавус. Шкада, калі спозніцеся. Даклад абяцае быць цікавым.

Вера. Пасля пазнаёмлюся. Ну, пажадайце мне ўсяго найлепшага.

Чарнавус. Ад душы жадаю…

Вера. Чакайце мяне з радаснай весткай… Бывайце! (Выходзіць.)

Чарнавус (адзін). Гэта мне была б падтрымка. (Выходзіць.)

Туляга (уваходзіць з газетай у руках). Вера Міхайлаўна!.. Яе ўжо няма. Што ж мне рабіць? Я ж павінен каму-небудзь сказаць пра гэта. Гэта ж ён вораг, а не я, дык няхай яму і страшна будзе.

Уваходзіць Левановіч.

Левановіч.

Дзень добры, таварыш Туляга! (Вітаецца за руку. ) Як жывём?

Туляга. Пахваліцца не магу, таварыш Левановіч. Жыву і сам сябе не паважаю.

Левановіч.

Што так?

Туляга. Прачытаў вось я (паказвае газету) пастанову Пленума, і мне сорамна стала.

Левановіч.

Чаго ж вам сорамыа?

Туляга. Што я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці.

Левановіч.

Ці не занадта жорстка вы бічуеце сябе?

Туляга. Не, не занадта. Вы яшчэ не ведаеце, у чым справа.

Левановіч.

Я дагадваюся, што вы хочаце мне сказаць, у чым гэта справа.

Туляга. Іменна хачу, ды баюся, што не паверыце.

Левановіч.

Гаварыце, паверу.

Туляга. Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка…

Левановіч.

У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога.

Туляга. Што ён ілжэвучоны, ашуквае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў.

Левановіч.

Бываюць і такія. Аб іх жа і гаворыцца ў пастанове Пленума.

Туляга. А калі я, напрыклад, скажу, што ён арудуе ў нашай установе?

Левановіч.

Магчыма, што я дрэнна ведаю людзей.

Туляга. А калі я скажу, напрыклад, што гэта наш паважаны дырэктар Аляксандр Пятровіч Гарлахвацкі?

Левановіч.

Гм… У яго, вядома, ёсць недахопы, але баюся, што вы тут крыху перавялічваеце.

Туляга. Ну вось, я ж казаў, што вы не паверыце? Яшчэ мяне паклёпнікам палічыце.

Левановіч.

Вы самі разумееце, таварыш Туляга, што гэта цяжкае абвінавачанне. У вас, напэўна, ёсць якія-небудзь доказы?

Туляга. Канкрэтных доказаў няма. Я толькі ведаю, што ён невук, у палеанталогіі нічога не разумее і не можа адрозніць косці выкапня ад звычайнай кароўяй косткі.

Левановіч.

А як жа ён працу піша?

Туляга. Не піша ён ніякай працы.

Левановіч.

Вось жа аб'ява. Туляга. Батрака ён сабе знайшоў, той яму піша.

Левановіч.

Не разумею.

Туляга. Я пішу яму працу.

Левановіч.

Чаму ж вы гэта робіце?

Туляга. Таму, што ён мяне прымусіў пагрозамі, а я спужаўся. Пры якіх абставінах, я вам потым раскажу. Цяпер мне прыходзіцца альбо ісці на подласць, альбо праявіць мужнасць і выкрыць яго.

Левановіч.

Калі так, дык мы яго зараз жа можам выкрыць. Я паклічу яго сюды, і ўсё высветліцца.

Туляга. Э, не! Ён адапрэцца і вокам не маргне. Я зноў астануся вінаватым.

Левановіч.

Але ж вы павінны даказаць ваша абвінавачанне.

Туляга. Вось што я вас папрашу, таварыш Левановіч. Дайце мне слова, што вы не патрывожыце яго яшчэ некалькі дзён. Няхай ён зробіць даклад, які я для яго пішу, тады адразу ўсё стане ясным.

Левановіч (у задуменні). Гм… Так… Так… Што ж, няхай чытае даклад… А я тым часам з свайго боку праверу некаторыя факты. (Выходзіць.)

Туляга (адзін. Звяртаеццца да дзвярэй кабінета). Цяпер жа я табе напішу навуковую працу! Насмяяўся ты з мяне, абняславіў перад людзьмі, пасмяюся ж і я з цябе. Якую ж яму выдумаць дапатопную жывёліну… каб падобна была на яго?.. (Адчыняе ўваходныя дзверы. )Таварыш Нічыпар! Зайдзіце сюды на хвілінку. (Нічыпар уваходзіць:) У мяне да вас просьба.

Нічыпар. Якая?

Туляга. Знайдзіце мне якую-небудзь костку.

Нічыпар. Якую ж вам костку?

Туляга. Абы-якую — свіную, кароўю, толькі вялікую і не вельмі свежую.

Нічыпар. А нашто гэта вам?

Туляга. Дырэктар прасіў мяне дастаць… для параўнання. Ён піша навуковую працу.

Нічыпар. То можа аднае мала? Я магу і больш прынесці.

Туляга. Хопіць аднае. Ён такі вялікі вучоны, што толькі паглядзіць на гэту костку — і яму ўсё ясна.

Нічыпар. Бачыце! А я думаў, ён так сабе, як і ўсе. То я пайду пашукаю. (Выходзіць.)

Туляга (да дзвярэй кабінета). Атрымаеш ты ў мяне навуковую ступень.

Дзверы адчыняюцца. Туляга адскаквае ўбок і прымае звычайны баязлівы выгляд. Уваходзіць Гарлахвацкі.

Гарлахвацкі.

Ну, як?

Туляга. Усё добра, Аляксандр Пятровіч. У дадатак да майго матэрыялу прыслаў мне прыяцель костачку, якая вельмі дапамагла. Дзякуючы ёй мне ўдалося канчаткова ўстанавіць новы від выкапня.

Гарлахвацкі.

Што ж гэта за выкапень?

Туляга. Гэта далёкі продак аднае нашай хатняй жывёліны.

Гарлахвацкі.

Ну вось! А вы казалі, што нічога новага нельга знайсці. Пад маім кіраўніцтвам вы яшчэ і не тое знойдзеце.

Туляга. Аднак я павінен папярэдзіць, што некаторыя нашы палажэнні, напэўна, будуць аспрэчвацца.

Гарлахвацкі.

Кім?

Туляга. Чарнавусам, Левановічам і іншымі.

Гарлахвацкі.

Чарнавус мне сам прызнаўся, што ён прафан у гэтай галіне. А Левановіч тым больш: ён жа тарфавік.

Туляга. Вось якраз таму, што яны з палеанталогіяй мала знаёмы, ім і будуць здавацца дзіўнымі некаторыя рэчы.

Гарлахвацкі.

Не страшна, мы ім растлумачым. Вы выступіце ў спрэчках і рассееце ўсе іх сумненні. А што да даклада, дык ад яго якасці залежыць ваш лёс у першую чаргу.

Туляга. Мне напамінаць аб гэтым няма патрэбы, Аляксандр Пятровіч.

Гарлахвацкі.

Тым лепш. Хутчэй канчайце, некалькі дзён асталося. (Выходзіць.)

Туляга (адзін). Некалькі дзён да твае пагібелі.

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Туляга. Які б ён ні быў, я прыемнасці ад яго не буду мець.

Чарнавус. Якія ж прычыны вашага адчаю?

Туляга. Прычыны ёсць, Аляксандр Пятровіч! Паверце мне на слова!

Вера. Ведаеце, што я вам сур'ёзна параю, таварыш Туляга?

Туляга. Што вы мне сур'ёзнае параіце?

Вера. Плюньце вы на ўсе гэтыя страхі і будзьце савецкім чалавекам.

Туляга. Кажаце, плюнуць на страхі?

Вера. Плюньце!

Туляга. А скажыце, вы былі калі-небудзь дзянікінскім палкоўнікам?

Вера. Не, не прыходзілася.

Туляга. Гэта і відаць… (Пайшоў.)

Вера (наўздагон). Мікіта Сымонавіч!

Туляга (спыняецца, не паварочваючыся). Я. Што вы хацелі яшчэ сказаць?

Вера. Я ж не веру, што гэта вы былі з Зіначкай.

Туляга (шпарка паварочваецца). Як гэта вы не верыце? Гэта ўсе бачылі.

Вера. А я ўсё-такі не веру. Не магу паверыць.

Туляга (падыходзіць да яе). I не верце, Вера Міхайлаўна!.. Я заўсёды думаў, што ў вас вельмі чулая і добрая душа. (Расчулены, паціскае руку Веры. ) Дзякую, дзякую!

Вера (здзіўленая). За што ж, Мікіта Сымонавіч?

Туляга. За чыстыя думкі, за чэснасць. (Яшчэ раз паціскае ёй руку і шпарка выходзіць.)

Вера (гледзячы ўслед яму). Дзіўна!

Чарнавус. Гэта гісторыя з Зёлкінай — сапраўды дзіўная гісторыя!

Вера. Вельмі дзіўная. Я думаю, ці не шантаж тут які-небудзь?

Чарнавус. На вачах ва ўсіх. Які тут можа быць шантаж?

Вера. I ўсё-такі тут нейкая загадка. Гэта відаць і з яго слоў. Аднак жа трэба ісці збірацца. Сягоння я еду ў Маскву.

Чарнавус. Такім чынам, вы і на дакладзе Гарлахвацкага не будзеце?

Вера. Можа, паспею вярнуцца.

Чарнавус. Шкада, калі спозніцеся. Даклад абяцае быць цікавым.

Вера. Пасля пазнаёмлюся. Ну, пажадайце мне ўсяго найлепшага.

Чарнавус. Ад душы жадаю…

Вера. Чакайце мяне з радаснай весткай… Бывайце! (Выходзіць.)

Чарнавус (адзін). Гэта мне была б падтрымка. (Выходзіць.)

Туляга (уваходзіць з газетай у руках). Вера Міхайлаўна!.. Яе ўжо няма. Што ж мне рабіць? Я ж павінен каму-небудзь сказаць пра гэта. Гэта ж ён вораг, а не я, дык няхай яму і страшна будзе.

Уваходзіць Левановіч.

Левановіч.

Дзень добры, таварыш Туляга! (Вітаецца за руку. ) Як жывём?

Туляга. Пахваліцца не магу, таварыш Левановіч. Жыву і сам сябе не паважаю.

Левановіч.

Што так?

Туляга. Прачытаў вось я (паказвае газету) пастанову Пленума, і мне сорамна стала.

Левановіч.

Чаго ж вам сорамыа?

Туляга. Што я такі баязлівы, нікчэмны чалавек, маладушны да нізасці.

Левановіч.

Ці не занадта жорстка вы бічуеце сябе?

Туляга. Не, не занадта. Вы яшчэ не ведаеце, у чым справа.

Левановіч.

Я дагадваюся, што вы хочаце мне сказаць, у чым гэта справа.

Туляга. Іменна хачу, ды баюся, што не паверыце.

Левановіч.

Гаварыце, паверу.

Туляга. Калі я, напрыклад, скажу, што ведаю аднаго такога двурушніка…

Левановіч.

У чым жа справа? Вы можаце ведаць такога.

Туляга. Што ён ілжэвучоны, ашуквае партыю і савецкую грамадскасць, што ён шальмуе чэсных работнікаў.

Левановіч.

Бываюць і такія. Аб іх жа і гаворыцца ў пастанове Пленума.

Туляга. А калі я, напрыклад, скажу, што ён арудуе ў нашай установе?

Левановіч.

Магчыма, што я дрэнна ведаю людзей.

Туляга. А калі я скажу, напрыклад, што гэта наш паважаны дырэктар Аляксандр Пятровіч Гарлахвацкі?

Левановіч.

Гм… У яго, вядома, ёсць недахопы, але баюся, што вы тут крыху перавялічваеце.

Туляга. Ну вось, я ж казаў, што вы не паверыце? Яшчэ мяне паклёпнікам палічыце.

Левановіч.

Вы самі разумееце, таварыш Туляга, што гэта цяжкае абвінавачанне. У вас, напэўна, ёсць якія-небудзь доказы?

Туляга. Канкрэтных доказаў няма. Я толькі ведаю, што ён невук, у палеанталогіі нічога не разумее і не можа адрозніць косці выкапня ад звычайнай кароўяй косткі.

Левановіч.

А як жа ён працу піша?

Туляга. Не піша ён ніякай працы.

Левановіч.

Вось жа аб'ява.

Туляга. Батрака ён сабе знайшоў, той яму піша.