Частка Дваццаць чатыры
Ведаеце, Рыгор – настаўнік з сайту LingQ.
Я не разумею.
Ён паказаў мне, як вучыцца на сайце LingQ. Вось што на самой справе дапамагло мне.
Нешта я не веру. Я ніяк не вазьму да галавы.
Рыгор даў мне зразумець, што метад, якім я вывучала беларускую мову, быў няправільны. Я была занадта забеспакоеная граматыкай. Я занадта баялася памыліцца. Я была занадта занепакоеная, каб не апынуцца збянтэжанай.
Але, ці не трэба ведаць граматыку, каб добра размаўляць?
Не. Я пачала разумець, што, калі мне падабаецца вывучаць беларускую мову, не мае сэнсу хвалявацца аб памылках. Памылкі не павінны хваляваць. Памылкі – частка навучання.
Дык як ты вучылася?
Рыгор казаў мне шмат слухаць і чытаць, а яшчэ захоўваць словы і фразы на сайце LingQ. І толькі тады я пачала адчуваць асалоду ад мовы. І толькі тады на самой справе пачала паляпшацца мая беларуская мова.
І толькі калі ты перастала думаць пра граматыку, ты пачала размаўляць лепей?
Так, я павінна была забыць тое, чаму мяне вучылі ў школе так шмат гадоў.