Воўк
Мой бацька ішоў з работы ды кажа:
- Што ступлю, дык кладзецца воўк пад ногі. Я - кажа - хачу пераступіць, ён туды. І цэлую ноч так. А ўвосень жа ноч вялікая. Гэтак цэлую ноч гэты воўк яго хадзіў за ім, і ён цэлую ночачку.
- Я - кажа - сюды, і ён сюды.
Кажа:
- Гляджу, хата мая “гарыць”. Я хачу падбегчы, ён за мной пад ногі кладзецца.
Вось цэлую ноч. Прыйшоў, я ж ужо памятаю, як гэта было, сподняе было мокрае, так яго воўк вадзіў.
Цяпер няма. Цяпер людзей бойся, а не воўка.