×

我們使用cookies幫助改善LingQ。通過流覽本網站,表示你同意我們的 cookie 政策.

image

Душэўская Вольга Іванаўна, Жыццё

Жыццё

– Я паслухаю...

– Раскажы што-небудзь.

– Што?

– Ну, я не ведаю, пра сваё жыццё ці пра яшчэ што-небудзь.

– А, расказаць?

– Так.

– Такое жыццё ерундоўскае. Што ж гэта за жыццё? Цэлы век свой працуеш гэтаму пану. Гэтыя дзеці голыя, падраныя ходзяць. Хадзілі. Не было чаго есці. Дзед хадзіў жабраваў. Хадзіў збіраў кускі хлеба есці, картофлю. Гнілую картофлю па полю збіралі, пяклі такія, ну, праснакі. Дзеці кармілі, галодныя былі, голыя, адзець не было чаго. Босыя хадзілі, ніколі не было чаго абуць, каб гэта, абуліся. Во, як цяпер, снег далоў растаяў, дык босыя бегалі. Сама босая хадзіла, галодныя былі.

Памешчык пасля коні карміў макухаю, дзеці бралі гэту макуху і грызлі, елі. Хай Бог не дае такой "жизни", якая была.

А цяпер адзетыя, абутыя, пад'еўшы, лёгка робяць. Так што, "жизнь" цяперашняя неплахая. Так можна жыць. Так што... Так што, усё добра.

– А якую-небудзь казачку раскажы.

– Што расказаць?

– Казачку якую-небудзь.

– А як казачкаў, дык я не ўмею так. Я дык праўда казак такіх не ўмею, Сірожка.

– Ну а так што-небудзь з жыцця свайго?

– "Жизнь" мая плахая была і ёсць. Плахая, таму што здароў'я няма. – А калі было здароў'е, то што было? – Працавала як чорны вол, і ўсё.

– Ну а ў дзяцінстве што было?

– У дзяцінстве? Што ж у дзяцінстве? Якое ж жыццё ў дзяцінстве было? Босыя голыя хадзілі. Мама кудзелю прала. Нас за кудзелю, хто дасць трошкі мукі, хто круп, хто чаго. І гэтак жылі. Бацька пакінуў малых сем штук. Мама кутком сядзела. Хатка стаяла там у памешчыка, і вось гэтак жылі. Нічога добрага не бачыла.

– Але ты ж калісці расказвала ўсякія такія цікавыя гісторыі. Там пра то, як дзед люльку курыў, запалкі шукаў хтосці.

– А што было, усё пазабывала. Галава баліць, усё забылася. Казкі... Сірожка, усё забылася. Цяпер так галава баліць, каб ты ведаў. Цяпер... І чаго яна так баліць?

Learn languages from TV shows, movies, news, articles and more! Try LingQ for FREE

Жыццё Leben Life

– Я  паслухаю...

– Раскажы што-небудзь.

– Што?

– Ну, я не ведаю, пра сваё жыццё ці пра яшчэ што-небудзь.

– А, расказаць?

– Так.

– Такое жыццё ерундоўскае. Што ж гэта за жыццё? Цэлы век свой працуеш гэтаму пану. Гэтыя дзеці голыя, падраныя ходзяць. Хадзілі. Не было чаго есці. Дзед хадзіў жабраваў. Хадзіў збіраў кускі хлеба есці, картофлю. Гнілую картофлю па полю збіралі, пяклі такія, ну, праснакі. Дзеці кармілі, галодныя былі, голыя, адзець не было чаго. Босыя хадзілі, ніколі не было чаго абуць, каб гэта, абуліся. Во, як цяпер, снег далоў растаяў, дык босыя бегалі. Сама босая хадзіла, галодныя былі.

Памешчык пасля коні карміў макухаю, дзеці бралі гэту макуху і грызлі, елі. Хай Бог не дае такой "жизни", якая была.

А цяпер адзетыя, абутыя, пад’еўшы, лёгка робяць. Так што, "жизнь" цяперашняя неплахая. Так можна жыць. Так што... Так што, усё добра.

– А якую-небудзь казачку раскажы.

– Што расказаць?

– Казачку якую-небудзь.

– А як казачкаў, дык я не ўмею так. Я дык праўда казак такіх не ўмею, Сірожка.

– Ну а так што-небудзь з жыцця свайго?

– "Жизнь" мая плахая была і ёсць. Плахая, таму што здароў’я няма. – А калі было здароў’е, то што было? – Працавала як чорны вол, і ўсё.