Зяленя
– А гэта я ўжо помню. Ужо я... Ужо бацькі не было, памёр. А матка касіла сена. Ну, цяпер паехалі мы па сена. Нейкага дзядзьку ўзялі паехалі па сена. І што едзем, дык гарыць Зяленя. Гэта, дзе мы жылі, гарыць. І пад'яжджаем - гарыць. Яшчэ больш - яшчэ гарыць. Ідзём у хату - у хаце гарыць. А не пячэцца нішто, гарыць. Сцены ўсе гараць, усё. Мама перахрысцілася, што там зрабіла, не ведаю, - сціхла ўсё. Ой, некалі страху было, а Божа! Цяпер няма. Цяпер ужо...
– А як гарэла?
– Вось здаецца гарыць, а не пячэцца.
– Дом здавалася, што гарэў?
– Ага. Здаецца гарыць вось сцяна, а не гарыць. А здаецца, гарыць. Ой, там, як мы жылі ў Зялені, дык жа хата была пры выгане... Мама пойдзе жаць, а мы на хлеўчыку, цёмна ж. На хлеў палезем, пасядзем усе і сядзім, а ваўкі ходзяць і выюць. А цяпер ні ваўкоў тых няма, нічога няма. Цяпер самі людзі ваўкі і ўсё.